Аляксандр Часнойць

Аляксандр Часнойць

9 красавіка Лукашэнка зноў перакартаваў шэраг міністраў, а таксама начальнікаў рэгіянальнай вертыкалі. Сярод іншых прызначаны новы старшыня Воранаўскага райвыканкаму. Ім стане зараз Аляксандр Часнойць. Ранейшы начальнік Воранаўскай вертыкалі Васіль Шлык пратрымаўся на сваёй пасадзе толькі паўтары гады.

Напомнім, што 26 верасня 2024 году Лукашэнка сярод іншых прызначэнняў “вертыкальнікаў” паставіў Васіля Шлыка на пасаду старшыні Воранаўскага райвыкакнааму, што значны час быў увогуле без кіраўніка. Малады чыноўнік раней быў на пасадзе старшыні Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Перад Шлыкам Воранаўскі раён узначальваў Дзмітрый Захарчук, якога перавялі на падвышэнне – у Ваўкавыскі райвыканкам. Дзе будзе зараз працаваць Васіль Шлык – не паведамляецца.

Аляксандр Часнойць раней працаваў ветэрынарам у Ашмянскім раёне, потым начальнікам Лідскай ветэрынарнай станцыі, а з лістапада 2022 году – намеснікам старшыні Лідскага райвыканкаму. Цяпер яго падвысілі ў “вертыкалі”.