Пракуроры і сілавікі

На пачатку красавіка пад старшынствам пракурора Гарадзенскай вобласці Аляксандра Жукава адбылася каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, на якой разгледжаны пытанні процідзеяння карупцыі, а таксама эфектыўнасці мер, што прымаюцца праваахоўнымі і іншымі ўпаўнаважанымі органамі, накіраваных на прафілактыку і процідзеянне ўчыненні злачынстваў замежнымі грамадзянамі і асобамі.

На нарадзе былі розныя сілавікі: начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі КМ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гарадзенскага аблвыканкаму, першы намеснік старшыні праўлення Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства, кіраўнікі праваахоўнага блоку, пракурорскія работнікі.

Аляксандар Жукаў і начальнік абласной міліцыі Дзмітрый Рэзенкоў

У рамках разгляду другога пытання старшы памочнік пракурора Гарадзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў Дзмітрый Мельнікаў у сваім дакладзе падрабязна спыніўся на праблемных аспектах узаемадзеяння органаў унутраных спраў з іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, уцягнутымі ў дзейнасць па папярэджанні ўчынення правапарушэнняў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.

Афіцыйна паданая наступная статыстыка: Па выніках 2025 году на тэрыторыі вобласці адзначана павелічэнне на 32,4 працэнта (са 136 да 180) колькасці закончаных расследаваннем злачынстваў, учыненых грамадзянамі замежных дзяржаў (пры іх саўдзеле). Удзельная вага гэтай катэгорыі злачынстваў (ад агульнай колькасці расследаваных па вобласці) склала 4,4 працэнта (2024 год – 2,9 працэнта). Павялічылася колькасць асоб, якія іх учынілі (са 103 да 111).

Рост колькасці злачынстваў, учыненых замежнымі грамадзянамі адзначаны ў 11 раёнах вобласці, найбольш істотны – у Гарадзенскім (з 7 да 11), Астравецкім (з 5 да 17), Слонімскім (з 2 да 10) і Ашмянскім (з 27 да 41) раёнах.