лары

З 6 па 10 красавіка ў гарадах Беларусі праходзіць дзяржаўная прапагандысцкая акцыя пад назвай «Неделя здоровья и прав человека в СНГ». У рамках гэтай акцыі ва ўсіх школах Лідчыны былі арганізаваныя мерапрыемствы «Час здоровья и права». Выходзіць, што ў Лідзе тыдзень правоў і здароўя замянілі на адну гадзіну.

9 красавіка ў сярэдняй школе №11 Ліды, якая названая імем камуністкі-чыноўніцы Надзеі Паповай, адбылася сустрэча з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры і сістэмы аховы здароўя Лідскага раёну. Пра правы чалавека на прасторах СНД школьнікам вяшчала старшы памочнік пракурора Лідскага раёну Ларыса Віткоўская.