чаты

Стала вядома, што яшчэ6 красавіка КГБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО №1 Колядичи». Акрамя яго, у адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Вконтакте».

Гэта самы буйны чат па падтрымцы сваякоў вязняў, дзе сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага.

Прызнанне яго «экстрэмісцкім фармаваннем» — чарговы крок да крыміналізацыі ўзаемадапамогі.

Такое прызнанне ставіць пад пагрозу каля 1800 удзельнікаў чата. Фактычна пад пераслед могуць трапіць усе сваякі зняволеных, якія шукаюць або здзяйсняюць дапамогу.

Гутарка ідзе не толькі пра родных палітвязняў, але і пра ўсіх, чые блізкія знаходзяцца ў СІЗА і каму патрэбная падтрымка.

Улады мэтна знішчаюць не толькі палітычную актыўнасць, але і ўсе формы дапамогі: калі нават абмеркаванне перадач і чэргаў у СІЗА становіцца «экстрэмізмам», пад крыміналізацыю можа трапіць кожная дапамога.