краты

Па інфармацыі, якую @legal_initiative атрымала ад сваякоў палітвязняў, у некаторых папраўчых калоніях зняволеным забаранілі пісаць вершы ў лістах.

Зняволеным не тлумачаць, чым выкліканая забарона, але за «паэтычныя» лісты могуць выклікаць на размову ў адміністрацыю і нават пакараць. Пакуль цяжка сказаць, наколькі распаўсюджаная гэтая практыка, ці з’яўляецца яна афіцыйнай забаронай або вынікам самаўпраўства асобных супрацоўнікаў, а таксама ці дзейнічае яна ў асобных калоніях ці паўсюдна.