кватэра Буйніцкага

У Гародні на аўкцыён выставілі арыштаваную раней кватэру засуджанага завочна ў рамках так званай спецвытворчасці кватэру вядомага бізнесоўца Станіслава Буйніцкага. Абвестка змешчана на сайце дзяржаўнай канторы «БелЮрОбеспечение».

Чатырохпакаёвую кватэру плануюць прадаць на аўкцыёне 23 красавіка. Пачатковая цана – 429 тысяч беларускіх рублёў.

Напомнім, што 72-гадовага Станіслава Буйніцкага засудзілі ў судзе Ленінскага раёна Гародні 30 траўня 2025 году. Гэта быў палітычны прысуд суўладальніку будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства. Буйніцкага звінавацілі ва «ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры» (ч. 2 арт 243 КК). Бізнесоўца засудзілі да трох з паловай гадоў калоніі, але адзін год знялі па амністыі. Таксама яму прызначылі штраф на 2000 базавых велічыняў (84 000 рублёў).