
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 37 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 6505 чалавек!
10 красавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых у спіс дадалі дырэктара па вытворчасці фірмы Belaruskicry Ягора Бужылава. Ён родам з Наваградку. Таксама з Гарадзеншчыны ў спіс дадалі гарадзенку Ангеліну Станіславовіч. Бужылава і Станіславовіч судзілі ў Менску па “экстрэмісцкіх” артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
