
Гарадзенская грамадская актывістка Валянціна Навумава сустракае свой чарговы дзень нараджэння ў зняволенні.
Напомнім, што Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 году. Напачатку фігураваў артыкул 367 Крымінальнага кодэксу. 27 лютага бягучага году былі выстаўлены абвінавачванні па новых артыкулах Крымінальнага кодэксу.
На пачатку сакавіка бягучага году стала вядома, што Навумавай выстаўлены яшчэ наступныя артыкулы:
артыкул 16, частка 1 (Саўдзел у злачынстве)
артыкул 130, частка 3 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці, дзеянні, якія прадугледжаныя часткамі 1 і 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў)
артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)
артыкул 367, частка 2 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)
Няма ніякага сумневу, што гэта чарговы палітычны пераслед. Валянціна Навумава значны час была сябрам партыі левых “Справядлівы свет”. Яе пераследавалі і раней. Так у 2017 годзе яна была засуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі “недармаедаў” 15 сакавіка таго году. Тады яе засудзілі да штрафу на 15 базавых велічынь.
