пераслед і суды

Пераслед па «справе Гаюна» не спыняецца — праваабаронцам вядома пра затрыманні ў сакавіку

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 184 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш — праваабаронцам вядома пра шэраг затрыманняў, якія адбыліся ў апошні час.

Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 278 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».

Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.