Палітвязню Ігару Банцэру дадалі ў зняволенні яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятару.

Пра гэта паведамілі сваякі рок-музыкі. За што на гэты раз Ігара Банцэра змясцілі ў штрафны ізалятар — невядома. Першыя 10 сутак палітвязень атрымаў 25 лістапада за тое, што запісаў відэа «Медыязоне» пра ўмовы ўтрымання на «хіміі», дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Гэта супрацоўнікі ПУАТ №9 палічылі парушэннем рэжыму.

Ігар Банцэр агулам са жніўня ў віцебскай папраўчай установе адседзеў у ШІЗА ўжо 70 сутак. Нагадаем, што Ігар адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.