Сваякі мастака Алеся Пушкіна паведамляюць, што 15 красавіка яго этапавалі з СІЗА-1 у папраўчую калонію №22. Апеляцыйную скаргу палітвязень падаваць адмовіўся.

Нагадаем, Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы супрацоўнікамі МУС. Ноччу з 26 на 27 сакавіка у доме Пушкіна адбыўся ператрус. Яго звінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Пад час адного з судовых пасяджэнняў, 25 сакавіка, Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна засудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

💌Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну (на лістах пазначайце «каранцін»)