Стала ведама, што яшчэ 5 траўня бягучага году ў Гарадзенскім абласным судзе да трох гадоў калоніі засудзілі 50-гадовага Андрэя Ражкова. Яго звінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 364 (пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка міліцыі), арт. 391 (абраза суддзі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

У чым канкрэтна звінавацілі мужчыну пакуль невядома. Вядома, што пад вартай яго трымаюць яшчэ з 17 лістапада 2021 года.

Справу “разглядаў” суддзя Дзмітрый Бубенчык, які аформіў карны прысуд.