20 студзеня слонімскаму грамадскаму актывісту Паўлу Севасцьяну прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту за захоўванне ў сацсетцы фэйсбук “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пасля выхаду на волю Павел напісаў заяву ў раённы аддзел Следчага камітэту на прадмет здзекаў з яго ў Слонімскім ізалятары часовага ўтрымання і парушэнняў яго правоў. Севасцьян прасіў правесці службовую праверку на прадмет шматразовага парушэння заканадаўства і правілаў утрымання ў ІЧУ.

Аддзел Следчага камітэту не стаў праводзіць праверку па выкладзеных фактах, а перанакіраваў скаргу Севасцьяна ў Аддзел унутраных спраў. Там ніякіх парушэнняў пад час утрымання Паўла ў ІЧУ прадказальна не выявілі. Пра што падпалкоўнік міліцыі Вячаслаў Мароз і даў афіцыйны адказ. Пра гэта Севасцьян паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.