Стала вядома, што ў пятніцу, 10 сакавіка, бліжэй да вечара ў Гародні быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго затрымалі проста на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Уладзімір працуе лекарам.

Уладзімір Пруднікаў – вядомы грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, сябра Гарадзенскага абласнога савету гэтай партыі.

Прычына затрымання Пруднікава пакуль невядомая. Калі ён затрыманы паводле адміністрацыйнай справы, то хутчэй усяго ў панядзелак 13 сакавіка адбудзецца суд.