У час святкавання 9 Мая ў Гародні выступяць вядомы расейскі спявак Алег Газманаў і расейскі гурт «Корни». 

Газманаў будзе спяваць на Савецкай плошчы з 21:00 да 21:55. 
З 21:55 да 22 гадзін запланавана акцыя «Праспяваем Дзень Перамогі разам». У афішы гэтая падзея называецца як «агульнанародная акцыя з удзелам Алега Газманава». А 22-й гадзіне гараджан чакае святочны салют.

Затым на сцэне будзе выступаць гурт «Корни».

Алег Газманаў – адзін з самых адыёзных расейскіх Z-патрыётаў, усе апошнія 20 гадоў ён зацята падтрымлівае палітыку Пуціна.