Стала вядома, што яшчэ 8 лютага бягучага году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму засудзілі інжынера Андрэя Навасельчана. Вядома, што ён таксама быў незалежным назіральнікам на выбарах-2020.

Яго прызналі вінаватым адразу паводле трох артыкулаў: арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядзеў суддзя Уладзімір Пазняк. Таксама вядома, што Навасельчан мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды і дзяржпошліну, аднак іх сума невядомая.

Вясна