
“Музычныя вечары” зноў пройдуць у мястэчку Мір, што ў цяперашнім Карэліцкім раёне. У праграме гэтых канцэртаў, якія пройдуць 16-17 чэрвеня, нямала сапраўды добрай і якаснай музыкі. Асабліва 16 чэрвеня. У першы дзень выступіць Нацыянальны акадэмічны канцэртавы аркестр імя МІхаіла Фінберга пад назвай “Музыка па-за часам”. Прагучаць творы Эдварда Грыга, Дзюка Элінгтана, Антоніё Вівальдзі, Аляксандра Зацэпіна, Эдуарда Арцем’ева. Потым будуць выступаць прадстаўнікі поп-музыкі Беларусі.
А на другі дзень канцэртаў хэдлайнерам заяўлены адыёзны расейскі Z-прапагандыст Алег Газманаў, галоўны “есаул” расейскай эстрады. Не так даўно ён ужо выступаў у Гародні, куды з’ехалася надзвычай многа расейцаў, на 9 мая.
