
Былы палітвязень Рамуальд Улан выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту.
«Пасля 7 сутак ізалятара… Па тых жа падставах, як і раней (пасты, фоткі за 2021 і 2020 год!!!)», — напісаў Рамуальд на сваёй старонцы ў Facebook.
Улан збіраецца закрыць свае сацсеткі, «каб зноў чагосьці не знайшлі тады яшчэ дазволенага, а цяпер забароненага».
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў засуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Вясна
