Сябра БНФ Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Беластоку, перажыў штучную кому і некалькі аперацый. Сама меней некалькі месяцаў ён будзе аднаўляцца і не зможа працаваць. BySol пачаў збор грошай.

19 чэрвеня Сяргей Пантус страціў прытомнасць на працы. Яму паставілі дыягназ — разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Зрабілі некалькі аперацый. Актывіст надалей застаецца ў шпіталі. Яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, сама меней паўгода.

Сяргей Пантус з’ехаў з Беларусі напрыканцы 2021 году праз палітычны пераслед. Апошнім часам Сяргей жыве ў Беластоку, працаваў на будоўлі.