
У Гародні паводле інфармацыі дзяржаўных медыйных органаў стартавала моладзевая будоўля. Мясцовая арганізацыя БРСМ арганізоўвае моладзевы будаўнічы атрад. Праўда, первый секретарь областного комитета ОО «БРСМ» Андрей Есин сам працаваць не збіраецца, ён на “руководящей работе”.

Андрей Есин злева
Працаваць мясцовыя камсамольцы збіраюцца на будоўлі новай школы і дзіцячага садку ў гарадзенскім мікрараёне Грандзічы.
Камандзір штабу студэнцкіх атрадаў Гародні Наталья Станюкевич падкрэсліла: Участие в областной молодежной стройке очень почетно: по итогам работы ребята будут участвовать в общереспубликанском конкурсе за звание лучшего строительного отряда. Мы будем очень рады, если наш отряд займет призовое место.
