
Надзвычай ударна працуюць апошнім часам ідэолагі Ваўкавыскага раёну. Мерапрыемства за мерапрыемствам, няма калі прадыхнуць. Вось хроніка толькі апошніх дзён:
На базе адпачынку “Волпа” прайшоў абласны спартова-турыстычны фэст “Наша сила в единстве”.

Мерапрыемства, на якое прыехалі прадстаўнікі розных раёнаў вобласці, наведаў старшыня Ваўкавыскага райвыканкаму Міхаіл Сіцько.
А ў моладзвым цэнтры “Дельта” прайшло мерапрыемства, прысвечанае “дню рождения БРСМ”. Паведамляецца, што “на торжественном мероприятии семья БРСМ пополнилась новыми членами”.

А яшчэ раёнка “Наш Час” расказвае, што “Волковычане принимают участие в республиканской акции “Символ Единства 2023” і што праходзіць фотаконкурс “Мы единством сильны”. Нават традыцыйная “битва за урожай” адышла ў раённых прапанагандыстаў зараз на другі план.
