
У Слоніме 9 верасня па савецка-расейскай завядзёнцы ў другую нядзелю верасня святкавалі дзень танкіста. Пляцоўкай для “празніка” стаў Чапялёўскі палігон паблізу гораду. “Гостей ждала насыщенная развлекательная программа — военно-спортивная эстафета «Подготовь танк к бою», страйкбол (команда должна захватить флаг), спортивные состязания, стрельба из пневматического оружия”. Пра гэта паведамляе ранная газета “Слонимский вестник”. Танкаў на забаве, праўда, было няшмат, але яны былі нават на тортах.
Мілітарызацыя беларускага грамадства, якую імкнуцца цэлы час праводзіць улады, дасягае зараз свайго максімуму. Кожны тыдзень па ўсёй Гарадзеншчыне адбываюцца нейкія казённыя ваенныя мерапрыемствы з удзелам мірнага насельніцтва.




