
За мінулыя суткі 66 замежнікаў спрабавалі незаконна патрапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх – грамадзяне Эфіопіі, Сірыі і Ірана, двое з якіх вярнуліся на беларускую тэрыторыю пры выглядзе польскіх патрулёў.
«Іншаземцы праніклі ў памежную зону з дапамогай беларускіх службаў», – заяўляюць у Памежнай службе Польшчы. На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 115 чалавек, на летувіска-беларускай мяжы незаконных перасячэнняў не зафіксавана.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/polshcha-znou-abvinavatsila-belaruski/
