
Так званы Канстытуцыйны суд Беларусі абнавіў свой рэгламент. Сярод іншага, у дакуменце зафіксавалі, у якіх фарматах будуць прымацца звароты.
Файлы іншых фарматаў — напрыклад, .txt або архівы WinRAR — у Канстытуцыйным судзе прымаць не будуць. Атрымліваецца, КС стварыў своеасаблівы “чорны спіс” фарматаў.
Пры гэтым КС вызначыў пералік фарматаў, якія могуць утрымліваць тэкставую і візуальную інфармацыю. А вось фарматы для відэа лукашэнкаўскі Канстытуцыйны суд не зацвердзіў.

