На Дырэктара Беларускага дому ў Варшаве Алеся Зарэмбюка, нараджэнца Мастоў, ідзе ціск у розны спосаб.

Днямі следчыя крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС наведаліся да яго бацькоў у Мастах. Яны пыталіся ў іх, ці яны ведаюць, што супраць іх сына ў Беларусі пачата ажно тры (!) крымінальныя справы. Па якіх артыкулах пачатыя гэтыя справы, ім так і не паведамілі. Міліцыянты прасілі польскі нумар Алеся Зарэмбюка, распытвалі пра яго асабістае жыццё, цікавіліся пра яго дзейнасць і функцыі у Беларускім Доме ў Варшаве.

Дзіўным чынам так “супала”, што днямі ў Варшаве Беларускі дом пікетавала некалькі дзіўных асобаў з чырвона-зялёным сцягам. Мяркуючы па фота, гэта былі прадстаўнікі пралукашэнкаўскай партыі Front, яны перыядычна ездзяць у Беларусь і выдаюць з сябе нібыта афіцыйную польскую дэлегацыю.

Пікет ля Беларускага дому ў Варшаве, фота з фэйсбуку Алеся Зарэмбюка