
Андрей Ерохин
У Астравецкі РАУС прызначаны новы начальнік – ім стаў Андрэй Ярохін (Андрей Ерохин).
Службу ў органах унутраных спраў Андрэй Ярохин пачаў у 1996 годзе, навучаючыся ў Менскай спецыяльнай сярэдняй школе МУС. З 1998-га быў інспектарам па вышуку ўчастка дарожнай міліцыі Івейскага РАУС, потым участковым інспектарам, начальнікам ізалятара часовага ўтрымання. З 2017-га па верасень 2023-га займаў пасаду першага намесніка начальніка.
Новага кіраўніка калектыву прадставіў часова выконваючы абавязкі начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Бакач, які падкрэсліў, што “за плечами у Ерохина большой стаж и хороший опыт службы в правоохранительных органах”. Віншаваў галоўнага міліцыянта раёну таксама старшыня райвыканкаму Игорь Шалудин.

