
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім 3429 чалавек
20 кастрычніка МУС зрабіла ўжо сумнае традыцыйнае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі былога памочніка пракурора Глускага раёну Канстанціна Прытуленку, 55-гадовага жыхара Верцялішак Аляксандра Бірэту , былога міліцыянта Кірыла Гняздзілава.
Напомнім, што 7 жніўня бягучага году быў “разгляд” крымінальнай справы ў дачыненні да 55-гадовага жыхара Верцялішак Аляксандра Бірэты. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.
