У Кракаве адбылася 20-я цырымонія ўручэння польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Прэмія была заснавана ў 2003 годзе Культурна-асветніцкім таварыствам «Віла Дэцыус». Яна прысуджаецца людзям і няўрадавым арганізацыям за іх дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека, а таксама папулярызацыю ідэі мірнага суіснавання і супрацу розных грамадстваў, рэлігій і культур.

Лаўрэатам ганаровай узнагароды стаў гарадзенскі журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Андрэй Пачобут, піша @byplradio.

«Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Андрэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў».

Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэю Станіслававічу Пачобуту