
3 лістапада, адказваючы на пытанні сваіх журналістаў і жыхароў Астраўца, Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў пра «пэўныя ўмовы» для вызвалення палітзняволеных, якія ён нібыта ставіць перад польскімі палітыкамі падчас размоваў «па закрытых каналах».
Польшча неаднаразова патрабавала ад Менску вызвалення палітвязня і журналіста Анджэя Пачобута, які быў засуджаны лукашэнкаўскім рэжымам на 8 гадоў калоніі з палітычных прычын. Польшча, краіны ЕЗ, міжнародныя арганізацыі неаднакроць заклікала Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі, якія чыніць ягоны рэжым з 2020 года.
На 3 лістапада ў Беларусі палітычнымі вязнямі афіцыйна прызнаныя 1462 чалавекі. Паводле праваабарончай ініцыятывы «Dissidentby», у краіне 1680 палітзняволеных. Насамрэч, іх колькасць можа быць большая ў некалькі разоў.
