
Паводле інфармацыі Міністэрства унутраных спраў з 2020 году было здзейснена каля 16 000 “злачынстваў” «экстрэмісцкай скіраванасці».
Пра гэта заявіў прадстаўнік Гарадзенскага УУС Аляксей Ёрш.
У Менску было зарэгістравана больш за 6000 “злачынстваў” гэтай катэгорыі, у Гарадзенскай вобласці — каля 2000, у Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах — па 1000.
Паведамляецца, што сярод «правапарушэнняў» лідзіруе падпіска на «забароненыя» рэсурсы і каналы.
