З’явілася інфармацыя пра затрыманні на Шчучынскім заводзе «Аўтапровад». Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, піша @Grodno_grab. Меркаваная прычына затрыманняў — распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

Наваградская раённая газета «Новае жыццё» ў сваіх сацсетках таксама адсправаздачылася пра новыя палітычныя затрыманні — сілавікі затрымалі шэраг супрацоўнікаў ААТ «Наваградскі завод газавай апаратуры». Прапагандысты пішуць, што затрыманыя «так і не зразумелі, што добра, а што дрэнна» і што яны будуць прыцягнуты да адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Яшчэ ўчора, 10 лістапада, стала вядома пра затрыманні ў мястэку Мір і ў горадзе Ваўкавыску. У Ваўкавыску было затрымана не менш за 10 чалавек.