Для “развіцця турыстычнага патэнцыялу” Налібоцкай пушчы ў Івейскім раёне ў вёсцы Ягадзень адкрылі памятны знак атраду “Славный”. Пра гэта расказала “Гродзенская праўда”.

Паведамляецца, што “уникальный спецотряд, сформированный на базе отдельной мотострелковой бригады особого назначения НКВД СССР, прославился в годы Великой Отечественной войны своими успешными операциями в тылу врага”. Ужо ў сярэдзіне 1980-ых гадоў адкрылася праўда пра злачынствы сталінскага НКВД, пра іх масавыя расстрэлы ні ў чым невінаватых людзей. Але зараз у Беларусі час апраўдання злачынстваў “чэкістаў” і іх усхвалення. У гэтым кантэксце і трэба разглядаць адкрыццё новага помніка.

“В мероприятии приняли участие руководство Министерства лесного хозяйства и райисполкома, представители Госсекретариата Совета безопасности, Комитета государственной безопасности и другие приглашенные гости”.