
фота з інстраграма Андрэя Ноздрына
Пра свой выезд з Беларусі расказаў у сацыяльных сетках праваслаўны святар Андрэй Ноздрын.
У жніўні 2020 году Ноздрын заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Пасля ўварвання Расеі ва Украіну асудзіў вайну. Пасля даноса Бондаравай яго ў траўні 2022 году вызвалілі з пасады настаяцеля праваслаўнага прыхода ў мікрараёне Альшанка ў Гародні і перавялі ў вёску Коматава.
У кастрычніку 2023 года Ноздрына аштрафавалі на 555 рублёў за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
25 снежня была яго апошняя літургія ў вёсцы Коматава. Цяпер святар знаходзіцца ў Польшчы. Ён у манастыры святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках. Праз тыдзень даведаецца месца свайго пастаяннага служэння ў Польскай праваслаўнай царкве.
Гарадзенскі епіскап Антоній не пярэчыў прашэнню святара аб пераводзе, Сінод РПЦ даў адпускную грамату.
