01.03.2022 Kuznica Granica polsko-bialoruska fot. Andrzej Skwarczynski

31 снежня з беларускай тэрыторыі ў краіны Еўразвязу нелегальна спрабавалі трапіць 84 мігранты. Такую лічбу называе “Позірк”, праналізаваўшы статыстыку памежных службаў.

28 чалавек спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу, 56 — беларуска-польскую. Спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы не было ўжо восьмы дзень запар.

Агулам за 2023 год краіны Еўразвязу спынілі 42 078 спробаў незаконнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі: у Польшчу — 25 571, Латвію — 13 863, Літву — 2644. Дарэчы, у 2022-м такіх спробаў было 31 892 (у Польшчу — 15 655, Латвію — 5026, Літву — 11 211). Агулам колькасць такіх спробаў за год павялічылася на 31,9%: на польскім кірунку ў 1,6 разы, латвійскім — у 2,8 разы; на літоўскім — знізілася ў 4,2 разы.

Міграцыйны крызіс, штучна створаны Масквой і Менскам на мяжы Беларусі і краін Еўпазвязу, пачаўся ўвесну 2021 года.