Ажно 1451 палітвязняў сустрэлі Новы год у зняволенні.

З іх 185 палітвязняў “адзначылі” свята без сям’і і родных ужо чацвёрты раз. А некаторыя святочную ноч правялі ў часовых ізалятарах, камерах-адзіночках, пад хатнім арыштам ці на “хатняй хіміі”.

Памятайце, калі ласка, пра салідарнасць з палітычнымі зняволеннымі. Сапраўднае хатняе цяпло, смакі, пахі і пачуццё дому ў дачыненні да незаконна зняволеных людзей гучаць як недасяжная калядная магія. Аднак сіла беларусаў — у адзінстве.

Пакуль апошні палітзняволены знаходзіцца ў вязніцы, кожны з нас можа быць крыху паўночным аленем, крыху калядным гномам. Пакуль цуд не здарыўся і муры не рухнулі, наш калядны цуд — гэта пастаянны клопат адно пра аднаго. 

Як можна павіншаваць палітвязняў са святамі.
Актуальны спіс палітвязняў.