
Прапануем вашай увазе краязнаўчы рэгіянальны каляндар на студзень 2024 году.
1 студзеня
НОВЫ ГОД
120 гадоў таму (1904) – У маёнтку Крыкалы (Пастаўскі р-н) нарадзіўся Мечыслаў Багаткевіч, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазьней беатыфікаваны. Вучыўся ў Наваградзкай духоўнай семінарыі.

3 студзеня
335 гадоў таму (1689) – Памёр Юры Юзаф Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў Карэлічамі, Смаргоньню.
4 студзеня
295 гадоў таму (1729) – У маёнтку Ясянец (Баранавіцкі р-н) нарадзіўся Яўхім Храптовіч, грамадзка-палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, магнат, публіцыст, паэт, перакладнік. Меў сядзібу ў Шчорсах.

6 студзеня
110 гадоў таму (1914) – У Віцебску нарадзіўся Тодар Лебяда (сапраўднае Шырокаў), беларускі літаратар, дысідэнт, вязень ГУЛАГу. У 1960-61 гг. жыў і працаваў у Слоніме.

7 студзеня
Каляды (Раство Хрыстова) па юльянскім праваслаўным календары.
105 гадоў таму (1919) – Памёр Язэп Фарботка, беларускі каталіцкі сьвятар. Пахаваны ў мястэчку Каменка (Шчучынскі р-н), дзе служыў пробашчам.

8 студзеня
130 гадоў таму (1894) – У г. Здунска Воля (Польшча) нарадзіўся Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, Сьвяты каталіцкай царквы. У 1922-27 гг. служыў у Гарадзенскім кляштары францішканцаў.

9 студзеня
105 гадоў таму (1919) – У Гародні адчынена грамадская габрэйская гімназія.
10 студзеня
20 гадоў таму (2004) – У Паўладары (Казахстан) памёр Алесь Усюкевіч (нар. у лютым 1925 г. у в. Хадасы, Наваградзкі р-н), беларускі настаўнік, адзін з кіраўнікоў Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх турмаў.
11 студзеня
Сусветны дзень «Дзякуй»
160 гадоў таму (1864) – У Вільні расстраляны Цітус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гг. Нараджэнец фальв. Кункулка (Лідзкі пав.). Перапахаваны ў ліку іншых 22.11.2019 у капліцы на могілках Росы.
55 гадоў таму (1969) – Памёр Міхал Шымялевіч, беларускі гісторык, краязнавец. Працаваў у Лідзе. Нараджэнец в. Пеляса (Вараноўскі р-н).

12 студзеня
20 гадоў таму (2004) – У Лідзе памёр Аляксей Логвін, адзін з стваральнікаў моладзевай падпольнай антысталінскай арганізацыі, вязень ГУЛАГу. Нараджэнец в. Збляны (Лідзкі р-н).
14 студзеня
130 гадоў таму (1894) – У мяст. Трабы (Івейскі р-н) нарадзіўся Пётр Юргялевіч, беларускі мовазнавец, педагог, вязень савецкіх канцлягероў.

16 студзеня
105 гадоў таму (1919) – У Гародні арганізаваны беларускі клюб “Наша хатка”.
17 студзеня
Міжнародны дзень дзіцячых вынаходніцтваў
18 студзеня
140 гадоў таму (1884) – У в. Каранды (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар.

19 студзеня
80 гадоў таму (1944) – Каля Крынак польскімі падпольнікамі жорстка закатаваны Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, педагог, грамадзкі дзеяч. Пахаваны на праваслаўных могілках у Беластоку. Нараджэнец в. Малыя Азяранкі (Ваўкавыскі р-н).

20 студзеня
105 гадоў таму (1919) – У Гародні выйшаў першы нумар газеты “Беларускі народ”.
23 студзеня
135 гадоў таму (1889) – У Чылі памёр Ігнат Дамэйка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, філамат, геолаг, мінеролаг, нацыянальны герой Чылі. Нараджэнец маёнтку Мядзьведка (Карэліцкі р-н). З 1884 па 1888 г. жыў у маёнтку Жыбартоўшчына (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны ў цэнтры Сант’яга на галоўных могілках чылійскай сталіцы.

24 студзеня
Міжнародны дзень адукацыі
120 гадоў таму (1904) – У в. Шутавічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Шутовіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, літаратуразнавец, вязень савецкіх канцлагераў.

125 гадоў таму (1909) – У в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Пятрусь Граніт (сапр. Іван Івашэвіч), беларускі паэт, педагог. Вучыўся ў Бяліцы (Лідзкі р-н).

25 студзеня
220 гадоў таму (1804) – У в. Гяйстуны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Антон Адынец, паэт, філамат, перакладнік, выдавец.

155 гадоў таму (1869) – У фальв. Кавалькі (Мядзельскі р-н) нарадзіўся Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фальклярыст.

80 гадоў таму (1944) – У Слоніме памёр Антон Карніцкі, беларускі мастак. Пахаваны ў Слоніме.

26 студзеня
Міжнародны дзень мытніка
27 студзеня
Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту
28 студзеня
Міжнародны дзень без інтэрнэту
29 студзеня
160 гадоў таму (1864) – У Вільні арыштаваны Кастусь Каліноўскі.
140 гадоў таму (1884) – У Шаўлях (цяпер Летува) нарадзіўся Антон Луцкевіч (ці 30-га студз.), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, старшыня ўраду БНР. Пэўны час жыў у Гародні, калі там працавала рада БНР.

