У Гародні 5 лютага ў будынку абласнога суду пачаўся чарговы карны палітычны крымінальны працэс. Судзяць Уладзіміра Варашэню, якога вінавацяць адразу па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Фігуруюць наступныя артыкулы:

частка 2 арт. 366 – Гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
частка 2 арт. 367 – Паклёп у дачыненні Лукашэнкі;
арт. 369 – Абраза прадстаўніка ўлады;
частка 1 арт. 368 – Абраза Лукашэнкі;
частка 1 арт. 130 – Распальванне расавай, нацыянальнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

Працэс вядзе суддзя Віктар Сянько. Ён вядомы тым, што ў сакавіку 2023 году прызначыў па крымінальнай справе былому мытніку Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, студэнту Ягору Курзіну — тры гады калоніі. А ў жніўні 2023 году засудзіў Міхаіла Мякеку да 6 гадоў калоніі