візавы цэнтр у Гародні

Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі змянілі правілы праверкі кліентаў у час рэгістрацыі. Цяпер трэба будзе на камеру паказаць свой твар і пашпарт. 

«Падчас рэгістрацыі вам неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта, а рэгістрацыю ажыццяўляць з прылады з працуючай камерай (смартфон, камп’ютар)», — гаворыцца на сайце кампаніі VFS.Global.

Кожнаму заяўніку неабходна рэгістравацца індывідуальна, акрамя выпадкаў, калі рэгіструецца сямʼя (муж і жонка і непаўналетнія дзеці). Для рэгістрацыі сямʼі можна прыйсці толькі аднаму паўналетняму члену групы, але трэба даць дакументальнае пацверджанне сваяцтва.