Выйшаў з друку „Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023“.

Пра тое, як збіраліся творы да яго, распавяла яго ўкладальніца Алена Лапцёнак:

— Я пачала збіраць творы, што шмат дзе друкаваліся, на розных рэсурсах. Паступова іх ставала ўсё больш і больш. Хацелася паказаць вялікі спектр тых тэмаў, якія закранаюць людзі за кратамі, што яны адчуваюць, пра што мараць.

Першая прэзентацыя «Турэмнага зборніку» адбудзецца ў Вільні, 25 красавіка. Адрас: Беларускі дом (вуліца Віленская, 20), пачатак а 18-й гадзіне. Падчас прэзентацыі зборнік можна будзе атрымаць бясплатна.

Беларускае Радыё Рацыя