Пад суд трапіў гарадзенец Аляксандр Хлябіч за тое, што на галасаванні 25 лютага дэманстрацыйна падраў выдадзеныя яму тры бюлетэні, піша Hrodna.life.

Мужчына зрабіў гэта на ўчастку для галасавання ў адной са школ Гародні пры чальцах камісіі, назіральніках, валанцёрах і выбаршчыках. Яго справу разглядалі 8 красавіка ў судзе Ленінскага раёна. Суд палічыў, што Хлябіч парушыў Выбарчы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта яго аштрафавалі на 600 рублёў (15 базавых велічынь).

25 лютага ў Беларусі прайшлі мясцовыя і парламенцкія “выбары”.