На самым буйным прадпрыемстве Гародні “Гродна-Азот” працоўнікоў прымусілі глядзець трасляцыю так званага Всенародного Народного Собрания. Такім чынам людзі былі адарваныя ад працы. Гэты “хурал” трансляваўся на прадпрыемстве ажно праз 140 тэлевізійных панэляў.

Акрамя гэтага ў кабінетах і залях прадпрыемства усталявана вялікая колькасць радыёкропак, праз якія таксама ішла трансляцыя, асаблівая ўвага была нададзена выступу Лукашэнкі.