
Гарадзенцы патрабуюць патлумачыць, куды знікла шыльда ў гонар Касьцюшкі. Драўляная шыльда на сцяне Новага замка была ўсталяваная ў 1994 годзе, да 200-годдзя паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. У верасні 1794 года ў замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія, у якой браў удзел і сам Касьцюшка. Гарадзенцы адзначылі, што гэты візіт — важны момант у гісторыі Новага замка, пра які згадвае кожны экскурсавод.
Памяць пра Тадэвуша Касцюшку здаўна шануецца і захоўваецца жыхарамі Гародні, адзначылі аўтары петыцыі. Вуліца Касцюшкі існуе ў горадзе каля 100 гадоў, а ў касцёле Францыска Ксаверыя размешчаныя дзве памятныя дошкі. “Мы лічым, што дэмантаж дошкі негатыўна ўплывае на турыстычны патэнцыял Гародні, абядняе нашую гісторыю, ідзе ў разрэз з прынятымі канцэпцыямі развіцця турызму і гасціннасці Беларусі”, — напісалі аўтары звароту. Подпісы збіраюць да 8 траўня.
Дырэктарам Гісторыка-археалагічнага музею, які месціцца ў будынку Новага замку, ёсць Юрый Кітурка. Ніякіх публічных тлумачэнняў нікому, чаму знікла шыльда, ён не даваў.

Дамок на вуліцы Касьцюшкі ў Гародні
