Міністэрства ўнутраных спраў РБ дадало 14 новых імёнаў у “Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Пасля гэтага ў “Спісе экстрэмістаў” аказалася 4011 чалавек.

У гэты спіс уносяць імёны людзей, засуджаных па шэрагу так званых “экстрэмісцкіх” артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Людзі, якія трапілі ў спіс, маюць шэраг абмежаванняў у правах.