
У Беластоку 26 красавіка ля будынку Кансуляту РБ прайшла акцыя беларускай грамадскасці, прысвечаная ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі. На ёй зачытвалі фрагмент кнігі Святланы Алексіевіч, гучала адпаведная музыка, у тым ліку гімн “Магутны Божа”. Выступілі Ян Абадоўскі, Яўген Вапа, Сяргей Верамеенка, Антон Галавач, іншыя.












