Па звестках праваабаронцаў, аблава адбылася яшчэ ў пятніцу, 26 красавіка. Затрыманыя — мужчыны. Па аднаго з іх прыехалі на працу, іншых затрымлівалі на вуліцы.

Звязаны з уладамі тг-канал піша, што ў віну ім закідаюць “экстрэмізм”.

Ці звязаныя затрыманні з гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якую 26 красавіка адзначалі беларусы па ўсім свеце, пакуль невядома.