
Гарадзенцу Алесю Кіркевічу інкрымінуюць ч.1, ч.2 арт.361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Гэта так званае «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».Аб пачатку спецвытворчасці ў дачыненні да Кіркевіча стала вядома 29 сакавіка.
Справу завочна разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Алесь Кіркевіч – пісьменнік, краязнаўца, былы намеснік старшыні «Маладога фронту» і былы палітвязень. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён быў прыгавораны да чатырох гадоў калоніі. Цяпер змушана жыве ў Польшчы.
