
На Гарадзеншчыне вертыкальныя чыноўнікі пачалі арыгінальны флэш-моб – да іх у выканкамы прыйшлі медыкі і сталі прышчапляць ад грыпы. Потым справаздачы з гэтай рэкламнай кампаніі змяшчаюцца ў раённых газетах. Адным з першых “адстраляўся” старшыня Свіслацкага райвыканкаму Андрэй Грыцкевіч.
А вось яго нядаўні начальнік, а зараз старшыня Лідскага райвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі зняўся нават у відэа, якое выстаўлена ў “Лідскай газеце”. Пры тым Вярсоцкі нізкапаклонна адвесіў рэверанс свайму “губернатору” Караніку. Лідская медыякампанія рэкламуе расейскую вакцыну і абяцае 4 месяцы імунітэту.
Характэрна, што не “слугі народу” пайшлі ў паліклінікі, а змусілі медыкаў прыехаць у выканкам.
