У Гарадзенскім абласным судзе 11 лістапада пачалі разгляд крымінальнай справы супраць Дзмітрыя Голуба паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс вядзе сумнавядомы суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Пра затрыманне Дзмітрыя Голуба стала вядома яшчэ 7 сакавіка. Як паведамлялася ў праўладных тг-каналах, мужчына нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама пакідаў абразлівыя каментары пра сілавікоў і расейскіх вайскоўцаў.