
Дзяржаўнай статыстыцы Рэспублікі Беларусь верыць цяжка, але над некаторымі лічбамі ўсё ж варта задумацца і паразважаць. Новыя статыстычныя звесткі 11 лістапада падаў Дзяржаўны памежны камітэт. Паводле іх:
Каля 11 тыс. еўрапейцаў са спіса пашыранага бязвіза наведалі Беларусь без віз. З 19 ліпеня гэтага года ў Беларусь прыбыў 10781 замежнік з 35 краін, уключаных у спіс пашыранага бязвізу.
Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 999.370 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 312 682 іншаземцы, з Літвы – 575 322, з Польшчы – 100 585.
За мінулы тыдзень у Беларусь у бязвізавым парадку ўехалі 4104 грамадзяніны з 38 еўрапейскіх дзяржаў.
