Данос, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

“Кіберпартызаны” абнавілі базы даных па паслугачах і стукачах рэжыму Лукашэнкі.

Хакеры дадалі ў базу звесткі пра яшчэ 64 “сексотаў” (сакрэтных супрацоўнікаў) МУС і спецслужбаў. Таксама ў базе абнавілі інфармацыю пра афіцыйных працоўных месцах паслугачоў рэжыму аж да 2024 года.

“Кіберпартызаны” адзначаюць, што “сексотаў” закідваюць у камеры СІЗА і ІЧУ, каб атрымаць інфармацыю ад “палітычных” ці для дадатковага маральнага і фізічнага ціску. Агулам хакеры сабралі ўжо звесткі пра 542 інфарматараў МУС пад прыкрыццём. Іх даныя можна пабачыць на “Чорнай мапе” праз фільтр “Сексоты” (з Беларусі рэкамендуецца адчыняць толькі праз VPN).

Еўрарадыё